
Кансерватары малююць левакоў і вычварэнцаў смешнымі фрыкамі, смяюцца з іх глупотаў, але прапускаюць момант радыкалізацыі ды заўсёды прайграюць.
Кансерватары змагаюцца за словы ў той час, калі левакі даўно змянілі іх значэнні. Кансерватары баяцца падацца “фашыстамі” нашмат больш чым левакі баяцца падацца бальшавікамі; можна сказаць што ня менш за палову мозгу кансерватара занята тым каб не падацца каму “фашыстам”.
Пакуль кансерватары занятыя гэтым усім, левакі іх страляюць, звальняюць, дэплатформяць, выховаюць іх сыноў, разбэшчваюць іх дачок, ды ссоўваюць грамадскія стандарты на дзесяцігоддзі.
Стандартныя кансерватары заўжды ў палоне абяссільваючых ідэяў-паразітаў кшталту: “калі мы карыстаемся іх метадамі мы робімся такімі ж дрэннымі як і яны”. Ня варта было б пераймацца, бо сапраўдная мудрасць толькі ў перамозе.
Кансерватары паралізуюць народы гэтак жа як гістэрычная жонка што вішчыць і вешаецца на рукі свайго мужа падчас вулічнай бойкі (таго ў выніку вязуць у шпіталь альбо морг).
Бо дэфолтныя наладкі левакоў – сусветны тэрор пачатку 20 стагоддзя, дэканструкцыя ўсяго што можна, а пасля і дэканструкцыя таго што атрымалася ў выніку папярэдняй дэканструкцыі.

Левакі першага пакалення проста хацелі быць прадстаўленымі ў прыняцці вырашэнняў поруч з каралём; левакі другога пакалення хацелі пакараць усіх хто ўзвысіўся пасля першых рэвалюцыяў; а левакі трэцяга пакалення ўжо проста хочуць перагарнуць любыя прыродныя парадкі ды іерархіі з ног на галаву.
Пакуль існуе прырода і яе законы, лявак не будзе спаць спакойна, яму будзе што рабіць.
Ужо першапачаткова сярод левакоў нашмат большы працэнт радыкалаў чым сярод правых, бо большасць правых проста хочуць вярнуць статус кво які быў ну трошкі раней.
Ідэал кансерватараў – працягваць бясконца вісець над безданню, не падаючы ў яе.
Але тое што вісіць – заўсёды падае; то і мэтай мусіць быць стаць на цвёрдае ды стаяць на ім.