Багі і літаральныя і метафарычныя, і ў гэтым няма супярэчнасці. Яны не проста “архетыпы” але яны выражаюцца ў архетыпах і кіруюць імі.
Даўнія веры не бачылі сябе “рэлігіямі” у сучасным разуменні, найбліжэйшае азначэнне было б “светагляд”, “парадак” альбо “традыцыя”. Вяду пра арганічнае да-Платонаўскае язычніцтва, што бачыла свет пастаянна прасякнутутым боскім намерам і ўмяшальніцтвам. Як і ў Іліядзе/Адысеі, нардычных сагах і тутэйшых казках.
Да багоў звярталіся ў межах ладу жыцця, бо ва ўсяго ёсць боскі адпаведнік і крыніца. Усё жыццё прасякнутае багамі, і яны штохвіліны праяўляюцца для нас у гэтым свеце.
Аддзяленне паўсядзённага жыцця ад веры, гэтага свету ад багоў, пастаўленне аднаго з багоў над іншымі – дэградацыя духоўнасці.
Замкнуць бога ў храме, духоўнасць у абрадзе, шчасце па-за светам – першы крок да татальнага бязбожжа.
На фотаздымку: Атэна (стратэгія, мудрасць, перамога) дапамагае Адысею пільнаваць свае асабістыя межы “бережно к себе”.
