З часам і досведам ясна разумею, што найлепшы твор Толкіна – “Хобіт”. І гэта пішу фанацеўшы падлеткам ад Валадара Пярсцёнкаў.
Хобіт – чыстая дзейная казка з мінімумам сучасных суджэнняў і маралізатарства, блізкая этычна да еўрапейскай міфалогіі, якой натхнёная. Гэта прыгоды, рэйд за скарбам, здабыццё славы.
Валадар Пярсцёнкаў жа – цалкам чарвівы твор, дзе язычніцкі сюжэт – вяртанне да ўлады спадчыннага караля Арагорна, кампетэнтнага, смелага, і дужага – наўмысна забруджаны хрысціянскім знясільваючым абсурдам: слабы і дурны карузлік што раптам аказваецца адзіным ратункам ад нейкага ненатуральна намаляванага абсалютнага зла.
Гэта азначэнне прапагандысцкага твору: чыстая прывабная струя змешваецца з нейкімі ідэйнымі адкідамі, каторыя іначай ніхто бы і не чытаў.
Абсалютна кожны хлопец, чытаючы LOTR, імкнецца пераскочыць часткі з цягамоцінай пра душэўныя пакуты Фрода і пачытаць хутчэй пра ваяроў.
Важна яшчэ, што ўся дзея адбываецца на тле цывілізацыйнай безнадзейнасці: эльфы з’язджаюць, залаты век усё, нічога не змяніць, “так і трэба” – ня дзіва што савецкія інцелі так насіліся з кнігай і казалі адно аднаму па чарзе “вы понялі? надо понімать!”
Ідэальнае чытво для атмасферы паразы, бяздзейнасці, бяссілля. “У нейкі момант усё вырашыць не-герой, звычайны слабы чалавек” – найвялікшая хлусня, горш за наркотыкі.
Твор, які мог бы натхняць, але пакідае цябе ў каламуцці бяссэнсоўных думак.