Усё менш бачна розніцы між мінулым і будучыняй;
успаміны можна выклікаць да сябе, як і мары.
Абраць жыць у любы час.
Светлыя ўспаміны і светлыя мроі --
асвятляецца ўсё.
пот

Дзіцячы пот высыпае калі весела.
Узмыленыя галовы азначаюць - час спыніўся ў найлепшай магчымай кропцы.
Пах футболу, лесу, вогнішча, пах вечаровых камароў.
Падлеткавы пот раз’ядае.
Ён пякучы, яго хочацца схаваць, запудрыць, змыць.
Невядома куды дзець яго, чым сцерці, у што пераапрануцца.
Мужчынскі пот - нібы ўпрыгожванне.
Мужчынай ты мусіш ліць пот, ён нікога не абражае. Мужчынскі пот паважны.
Блішчыць сотнямі дыямантаў на скуры падчас вышкалу, працы, ў баі, ён як сузор'е, што з’яўляецца, падоранае Багамі; ды само й высыхае.
Старэчы пот нябачны. Яго няма, але яго чуваць.
Ён танютка пачынае прабівацца праз стому,
праз татавы кашулі на цвіку,
павейвае з дрэва інструмэнтаў,
праз твае кашулі на цвіку,
праз крэсла машыны,
праз старонкі кнігі...
Дзе ты зараз?
Браты цягнуцца адзін да аднаго ў сне,
на якіх баках ложку б ні паклаў іх.
Цягам ночы праверу -
сапяць абняўшыся,
ці паклаўшы адно на аднаго ногі,
рукі,
галовы.
Цікава што сняць.
Расцягну, накрыю -
спаўзаюцца зноў.
Актывы
Калі нейкія слушныя назіранні дыскрэдытуюць як “тэорыі змовы”, асноўны аргумэнт які выкарыстоўецца – “няможна было б так дэталёва спланаваць гэтыя рэчы”.
Вядома, ніхто не плануе дасканала, і ня прадказвае дакладныя вынікі адзін у адзін.
Ані габрэі альбо персы калі запускаюць у Еўропу вірусы філасофій і рэлігій, ані маскавіты калі скупаюць блогераў і падкастараў у Амэрыцы, ані сусветныя лідары што вырашаюць ізаляваць, збядніць, і запаволіць сваіх жыхароў з-за вірусу, – ніхто, канешне, не пралічвае па месяцах і паказчыках калі што як будзе*.
Але гэтыя рэчы робяцца свядома, на будучыню, хай і без канкрэтных мэтаў.
Мэта такая: фармаваць актыў. “Каб было”.
Усе групы, што мысляць стагоддзямі наперад, робяць так.
Менавіта так юдэі запускалі ў Гамераўскую Еўропу (межы/рэпутацыя/адказнасць/перамогі/піры/наўпроставыя стасункі з Багамі) філасофіі цярплівасці і тлумачэння паразы кшатлу стаіцызму і хрысціянства.
Не з канкрэтнай мэтай “разваліць рымскую імпэрыю да 6 стагоддзя і калі й даць ёй перасабрацца наноў, то толькі ў пачварнай двуаблічнай і карумпаванай форме”, а КАБ БЫЛО.
Так і маскавіты, атрымаўшы патрэбу пераварыць Літву пасля падзелаў, зляпілі русліт і пачалі ставіць рэтранслятары-помнікі Пушкіну не з канкрэтнай мэтай – а “каб было”. Актывы.
* І адваротна, для ўсіх нас, з іншага боку, яны не могуць дакладна спрагназаваць магчымую аддачу і супрацьрух да іх дзеяў, і ў гэтым асноўная крыніца аптымізму.
Суперздольнасць
Актывізм, асвета, папулярызацыя, рэканструктарства, музыка, словы, гукі, –
ўсё гэта мае сэнс толькі калі з’яўляюцца новыя свае людзі.
Можна колькі заўгодна вышываць, спяваць, аднаўляць святы, танчыць – і ня выйсці, як група, ні на які заўважны ўзровень уплыву і важнасці.
Стаць музейным экспанатам, да якога тры разы на год водзяць статак чужых дзяцей.
У той час як нараджаць дзяцей – суперздольнасць.
Дзеці атрымліваюцца ўсе розныя: адны ваяры, іншыя гандляры, трэція вынаходцы.
Няма чалавечай дзеі што нясе творцу больш цудаў і пераваг, чым стварэнне новых людзей.
Толькі нашыя жанчыны могуць нараджаць нашых дзяцей. Ці, калі хочаце, сваіх дзяцей. Усё астатняе прыкладзецца, закрыецца высілкамі іншых.
Таму нараджаць новых адзінаверцаў: здольных кемлівых небяспечных мужчын, ды клапатлівых пладавітых жанчын – без аніякіх хітрыкаў, найбольш эфектыўнае ўкладанне часу жаночага жыцця.
Выгоднасць гэтага літаральна бясконцая, бо зрабіць тое за іх ня зможа ніхто, нуль.
А ўсё астатняе зможа, падвучыўшыся, зрабіць вельмі шмат хто.
Нават ты сама ў сталасці.
Водападзел
Водападзел на Беларусі мусіць быць адноўлены, бо гэта тая напруга якая робіць гэтую зямлю святой.
Адны вады ідуць у Балтыку, іншая да Чорнага мора, і іх няможна мяшаць.
Менскае ўзвышша да Лагойску і Хатынскага лесу – гэта месца Пачатку.
Месца размеркавання, месца дзе быў валун, у які ўдарыў Пярун падчас стварэння свету, ды выбіў тры яскаркі.
Мяшанне тых водаў – важная дзеяў ворагаў па выпростванні, аслабленні святога духу нашае зямлі.
Крадзе Вілейскую ваду і нясе ў Свіслач насуперак пагоркам, наперасек іншым рэчкам і вятрам, канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Нахабнае тытанічнае тварэнне – яго, дарэчы, сасніў і намаляваў за паўвека да будоўлі Язэп Драздовіч – і як усё тытанічнае няшчасны і няплодны.
Карасі ў тым канале пакрытыя рачкамі-паразітамі што жыўцом аб’ядаюць ім плаўнікі.
Як я казаў, водападзел будзе адноўлены і я нават бачыў як гэта адбудзецца.
Чаму, што будзе падставай – ня ведаю, але я ведаю як гэта будзе:
Урачыстыя спевы, дуды.
Людзей даволі, шмат дзіцячых галасоў – ідуць наверх да насоснай станцыі каля Вязынкі.
Станцыя афіцыйна спыняецца, нешта нябачнае ссоўваецца на месца і ўсе адчуваюць нечаканыя дрыжыкі ад раптоўнай палёгкі.
Пачынаецца новая эра росквіту гэтае зямлі.
Саўкі-хрысціяне
Большасць маральных аўтарытэтаў дзевяностых, нулявых, і ўвогуле ўсіх “элітаў” што ўваходзяць у “мудрую старасць” правялі дзяцінства і маладосць у саўку, то бок сфармаваліся ў атэістычнай сістэме, дзе духоўны складнік асобы ў людзях проста псаваўся.
Адтуль іншы светагляд і нават апарат мыслення датычна духоўных пытанняў. Яны ў тых пытаннях шукаюць рабіць “как нада”, “як на западзе”, альбо “як у цывілізаваным свеце”.
Ранейшае савецкае “как нада” аказалася нежыццяздольным, яны пачалі глядзець “как нада” навокал – і пераключыліся на новае “как нада”.
Натуральнае, старажытнае, і роднае для ўсёй Еўропа паганства большасці з іх нецікава і не дарэчна, бо парушае звыклую хаду думак.
Ім ня надта цікавая праўда і не абураюць фальсіфікацыі і падмены, бо ў савецкай сістэме няшчырасць была нормай.
Пасля духоўнага вакууму саўку яны думаюць што каламуцце хрысціянства – гэта нешта больш паважанае, у іх наагул паважанасць ці не асноўны крытэр прыняцця вырашэнняў.
Калі хлуслівы савок змагаўся з не менш хлуслівым хрысціянствам, ва ўспрыняцці большасці другое адразу здавалася праўдзівым. Тыповая ілжывая дыхатамія, падмацаваная самадавольным сведчаннем уласнай нібы эвалюцыі. “Я ўжо не камуніст, я хрысціянін!”
І на іх перакананне абсалютна непатрэбна марнаваць высілкі, ніякая праца з імі ня вартая таго.
Засяроджвайцеся толькі на моладзі. У нашых дзяцей усё атрымаецца, бацькі ж пражылі жыццё сваёх выбараў і па-свойму.
Жывучы нейкі час у Грузіі, вяртаюся да назірання якой блізкай тут здаецца смерць.
Насамрэч яна блізкая дзе б ты ні жыў – але ў розных прасторах смерць праяўляецца і прамаўляе па-рознаму.
У Сакартвэла смерць паўсюдна – яскравая, шумная, трагічная.
Сарвацца са скалы, разбіцца ў маршрутцы, патрапіць пад апаўзень, атрымаць нож у жывот у горадзе, кулю ў аўтамабільнай спрэчцы, лядзяш з даху, згарэць.
Пад палаючым сонцам, у равучым дажджу, ў шторм, у вецер што зрывае дахі, высока, далёка, цьвёрда.
Грузінская смерць нібы выходзіць працягам з неўтаймаванай волі да жыцця. Тваёй волі, альбо волі твайго ворага.
Усе з кім сустракаешся на вуліцы позіркам, ведаюць пра яе.
Усе тут прынялі паўсюдную смерць, як тлустага валацужнага сабаку што час ад часу пачынае люта брахаць у нікуды на скрыжаванні.
Ў Беларусі смерць нібы прыхаваная ў шырыню і чысціню. Таму смерць там больш вытыркаецца, яна кожны раз здзіўляе, здаецца ненатуральнай.
Беларуская смерць нібы вылузваецца з бязволля, з нежадання жыць, з хваробы, з залежнасці, з адчаю.
І так часта ловіш сябе на думцы што трэба паспець у патрэбную хвіліну навярнуцца да жывой, вольнай, імпэтнай смерці.
Бязвольная, бязвыніковая, незаўважная смерць палохае, жывая – натхняе.
Гэта якая тая розніца між Валхол і Хэлем.
Розніца паміж “парэзаць сабе вены” і “зарэзаць аднаго канваіра з трох”.
Воля змяняе нават смерці.
Таму і подзьвіг, аб якім ніхто ня ведае, мае сэнс, бо змяняе самую смерць.
Новая музыка
Малодшы сын сёлета шмат цікавіўся перараджэннем.
Час ад часу пытаў – а як дзядуля будзе, бабуля, хто куды пойдзе.
Тлумачыў пра гонар і пра тое як ён можа ўбачыцца з бабуляй і дзядуляй у сваёх унуках.
Малыя дзеці бліжэйшыя да таго боку, то і заўсёды размовы з імі пра гээта цікавыя.
Напрыклад, аднаго разо даўно, як ён толькі навучыўся гаварыць, я спытаў яго як мы ехалі ў машыне з лесу –
“А ты помніш дзе ты быў пакуль не нарадзіўся? Ты чакаў недзе? Да чаго гэтае месца падобнае?”
Ён вельмі сур’ёзна задумаўся, падбіраючы словы, а потым сказаў
“Так. Ну гэта як новая музыка.”
Плаціны
Паскуднае зверства з падрывам Кахоўскай плаціны і затапленнем берагоў пад ёй падняла шмат вельмі цікавых тэмаў.
Вось колькі назіранняў:
- Амаль сто год таму камуністыя зрабілі прыблізна тое ж самае – падарвалі, адступаючы ад немцаў ДнепраГЭС у Запарожжы.
Лінула вада, забіла шмат народу.
Цурацца такімі тактыкамі яно не будзе і зараз, бо ёсць працягам злачыннай камуністычнай імпэрыі.
- Адкрываецца Тое што тут Было, і Тыя хто тут быў:
Як пісаў раней пра тлумачэнне знакаў, гэта не гарантыя нейкай паразы, адно паказ таго што гэты вектар сёння – найважнейшы.
- “Экалагічная катастрофа” ад разбурэння плаціны – недарэчная тэма. Разбурэнне дамбы выпраўляе катастрофу яе ранейшага стварэння.
Менавіта сам перагарод рэчак і будоўля плацінаў ёсць экалагічнай катастрофай. Змяняюцца экасістэмы, забруджваецца і застойваецца вада, парушаны жыццёвы цыкл рыбаў і іншых жывёлаў.
Нішчыцца культура і дух месца.
Каб запоўніць тое самае Кахоўскае вадасховішча, гэтаксама тапілі вёскі, людзі плакалі.
Рана ці позна ўсе дамбы мусяць быць парушаныя.
Вадасховішчы ёсць праявай тытанізму – анты-боскай дзейнасці. Багі прамовілі – прырода вырашыла тут быць рацэ. Вада сцякае па сваіх шляхах, усё навокал таксама ідзе па сваіх.
Камуністычная імпэрыя была тытанічная па сваёй сутнасці – то бок імкнулася перакруціць, перайначыць, і перашыць створаны і наладжаны Багамі свет.
Святы ўзгорак Стабурагс на Дзьвіне ў Латвіі затоплены Плявіньскай ГЭС.
Гэтаксама і меліярацыйныя каналы на Беларусі ёсць анты-боскім тытанізмам што нішчаць дух месцаў і забіраюць сілу у зямлі. Гэта будзе адноўлена.
Рана ці позна асушаныя ў Беларусі балаты мусяць быць забалочаныя наноў.
Водападзел між Балтыкай і Чорным морам мусіць быць адноўлены, пачынаючы ад святочнага перакрыцця каналу Вілейска-Мінскай воднай сістэмы і святочнага спынення ягонай помпы пад Вязынкай.