Хрысціяне не разумеюць Хрыста і не могуць сфармуляваць яго тымі словамі, якія ім выдалі.
Насамрэч, яны хочуць Дыяніса.

Яны сумуюць па рыку, па экстазе, па катаваннях і аднаўленні, знікненні і вяртанні, па гвалце і слодычы, па забыцці і раптоўных абуджэннях.
Гэта іх запыт, іх прага, а ўжо царкоўніцтва падладжана, каб з гэтай прагай фліртаваць.
Ці не палова хрысціянаў абіраюць тую веру, шукаючы Дыяніса, сына Зэўса.
Але біблійны Хрыстос дае ім толькі аскепкі, сарамлівыя водблескі ад сапраўднага, поўнага, грымнага Дыяніса.
Вось гэты альбом выдатна выражае гэта кожным словам і гукам: