На жанчын слаба ўдзейнічае гераічны патас. Яны іначай успрымаюць гісторыі пра палеглых герояў, і першасная рэакцыя большасці з іх – не рамантычная павага і натхненне. Яны глядзяць найперш практычна.
Вы заўважалі гэта калі глядзелі і абмяркоўвалі фільмы дзе нехта загінае.
Асноўная думка жанчыны аб памерлым: яго няма.
Яго няма. Зарплаты няма, лямпачку не заменіць, карміць ня трэба, падарунак не падорыць, лячыць і берагчы ня трэба.
Нават на сямейных пахаваннях і памінках жанчыны звычайна самыя скептычныя што да любых размоваў пра працяг жыцця, пра той бок, пра уплыў памерлых.
Яны звычайна кажуць нібы з ветлівасці: “ну можа нешта там і ёсць”; пры тым што мужчыны ў горы маюць амаль заўсёды цьвёрдае перакананне “ён тут”, “яна глядзіць” і г.д. Жанчыны ж ніба адмахваюцца ад усіх размоваў пра працяг існавання палеглых.
Традыцыйная форма жаночай творчай рэакцыі на скон – галашэнне.
То бок жанчына мусіць крычаць аб тым што “яго няма”. Гэта для іх найлягчэйшы чын пераварыць тую страту.
Гераічны эпас жа – мужчынскі чын даваць рады стратам. Гераічны эпас і патас кажуць нам: “ён ёсць”.