Суперздольнасць

Актывізм, асвета, папулярызацыя, рэканструктарства, музыка, словы, гукі, – 

ўсё гэта мае сэнс толькі калі з’яўляюцца новыя свае людзі.

Можна колькі заўгодна вышываць, спяваць, аднаўляць святы, танчыць – і ня выйсці, як група, ні на які заўважны ўзровень уплыву і важнасці.

Стаць музейным экспанатам, да якога тры разы на год водзяць статак чужых дзяцей.

У той час як нараджаць дзяцей – суперздольнасць.

Дзеці атрымліваюцца ўсе розныя: адны ваяры, іншыя гандляры, трэція вынаходцы.

Няма чалавечай дзеі што нясе творцу больш цудаў і пераваг, чым стварэнне новых людзей.

Толькі нашыя жанчыны могуць нараджаць нашых дзяцей. Ці, калі хочаце, сваіх дзяцей. Усё астатняе прыкладзецца, закрыецца высілкамі іншых.

Таму нараджаць новых адзінаверцаў: здольных кемлівых небяспечных мужчын, ды клапатлівых пладавітых жанчын – без аніякіх хітрыкаў, найбольш эфектыўнае ўкладанне часу жаночага жыцця.

Выгоднасць гэтага літаральна бясконцая, бо зрабіць тое за іх ня зможа ніхто, нуль. А ўсё астатняе зможа, падвучыўшыся, зрабіць вельмі шмат хто. Нават ты сама ў сталасці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *