Саўкі-хрысціяне

Большасць маральных аўтарытэтаў у 2020-х і ўсіх хто ўваходзіць у “мудрую старасць” – правялі дзяцінства і маладосць у саўку, то бок сфармаваліся ў атэістычнай сістэме, дзе духоўны складнік асобы ў людзях проста псаваўся.

У іх іншы светагляд і нават апарат мыслення. Няма здольнасці да стваральнай дзейнасці, пошуку, і цвярозага бачання духоўных пытанняў. Таму ў гэтых пытаннях яны шукаюць рабіць “как нада”.

Ранейшае савецкае “как нада” аказалася нежыццяздольным, яны пачалі глядзець “как нада” навокал – і пераключыліся на новае “как нада”.

Паганства большасці з іх нецікава і не дарэчна, бо парушае звыклую хаду думак.

Ім ня надта цікавая праўда і не абураюць фальсіфікацыі і падмены.

Пасля духоўнага вакууму саўку яны думаюць што каламуцце хрысціянства – гэта нешта больш паважанае, у іх наагул паважанасць ці не асноўны крытэр прыняцця вырашэнняў.

Калі хлуслівы савок змагаўся з не менш хлуслівым хрысціянствам, ва ўспрыняцці большасці другое адразу здавалася праўдзівым. Тыповая ілжывая дыхатамія, падмацаваная самадавольным сведчаннем уласнай нібы эвалюцыі. “Я ўжо не камуніст, я хрысціянін!”

І на іх перакананне абсалютна непатрэбна марнаваць высілкі, ніякая праца з імі ня вартая таго.

Засяроджвайцеся толькі на моладзі. У нашых дзяцей усё атрымаецца, бацькі ж пражылі жыццё сваёх выбараў і па-свойму.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *