чалавеку ў зоне камфорту вельмі цяжка рабіць тое што ТРЭБА.
часцей за ўсё ён пачынае рабіць тое да чаго звыклы.
амаль ніколі гэта не тое што трэба.
і нават не заўсёды тое, ў чым ён найлепшы.
пераасэнсоўвай звычкі
чалавеку ў зоне камфорту вельмі цяжка рабіць тое што ТРЭБА.
часцей за ўсё ён пачынае рабіць тое да чаго звыклы.
амаль ніколі гэта не тое што трэба.
і нават не заўсёды тое, ў чым ён найлепшы.
пераасэнсоўвай звычкі
Дзяцей выхоўваць вельмі проста.
Паказвай ім сябе дзень за днём –
і ўсё, ты выхоўваеш іх.
Гэта нялёгка, хоць і нескладана.
Ўскладняюць выхаванне дзяцей тыя,
хто саромеецца сам сябе.
Калі хоць раз пераймаліся тым,
ці добра адчуваеце дабро і зло,
праўду і хлусню –
дык гэтая вайна –
цудоўны шанец для таго каб адкалібраваць вашае ўспрыманне.
Ясна ўбачыць атручанае, сапсаванае, выкручанае, анты-чалавечае, анты-боскае.
Калі вы ня маеце яснасці, паслізнуліся ў “не ведаем усяго” і “не да канца зразумела”,
значыць, вымяральнік у душы зусім не калібраваны, трэба падладзіць, падкруціць.
Спяшайцеся, пакуль яшчэ гэты прыклад зла перад вачыма а не распушчаны ў гісторыі.