Музычны архіў

Дзеля гісторыі занатую ўсе музычныя гурты і праэкты ўякіх удзельнічаў.

Цікава глядзець на 20 год назад, на поўніцу разумееш што рабіў і чаму. Як і мае быць, творчасць не належыць творцу, выпускаючы нешта ў свет мы больш ня маем над тым кантролю.

Спіс ад позняга да ранняга (націсціце каб разгарнуць):

Mkrne

Post-black, electronica, noise, downtempo – фокус усіх маёх музычных высілкаў на гэтым этапе.

2025 – Ззянне

Resilience (2022)

Кароткія замалёўкі з раз’ездаў.

Плэйліст на YouTube

Fungi (2016)

Больш вольны па форме за Abundance, больш нойзавы і міжстылёвы. Даследванне перадзімовага грыбнога царства.

Плэйліст на YouTube

Abundance (2016)

Першы альбом mkrne, – на адным дыханні, ўсё як хацеў. Глыбінны і цяжкі пост-блэк, царства рэвербу і дысту.

Сінематыка таго, што адбываецца ў лесе калі мы сыходзім з яго.

VOKA

Industrial, electropunk, post-metal. Хронікі сталення, канец юнацтва, месца ў грамадстве, каханне, і іншыя тэмы. Выдатная глыбокая калабарацыя з Арцёмам Аладка. Лірыка, музыка, канцэпт.

Шчыра адпрасавалі ў 2009-2012 андэграўндыя пляцоўкі Менску, удзячны ўсім хто з намі граў:

At Lant –

Работа (2011)

“Самы эстэцкі беларускі альбом году” Сяргей Будкін

Лірыка – дыстапічныя разважанні аб месцы мужчыны ў сучасным свеце; музычна – больш утаймаваны электра-панк/індастрыел.

Зліць цалкам з Archive.org

Басанож (2010)

Шумны, цяжкі, сонца праз свінец; запісаны за тры летнія ночы ў 2010 годзе. Палова трэкаў – імправізацыі падгучаныя запісамі з вуліцаў і метро Менску.

Гледзячы назад зразумела, што ў лірычным плане альбом вышаў змаганнем са змрочным адзінабожным светаглядам, каторы нельга ўлагодзіць з прыродай і шчасцем жыцця.

Зліць цалкам з Archive.org

Прома 2009

Менск, спёка, маладосць

Зліць цалкам з archive.org

dzi

Ambient, noise, downtempo – самадастатковасць і інтраспектыва

My first rain

Зліць з Archive.org

Hold it

Зліць з Archive.org

I will stay

Зліць з Archive.org

It’s fine

Зліць з Archive.org

Nuklear Annihilation

Black Metal праэкт з баўгарынам Баянам Геаргіевым – запісана ў 2005-2007 у Благоевградзе, Баўгарыя. Хаос і экстрым, і на запісе і па-за ім.

Horns up! (2006)

Страшны рарытэт, выпушчана Fog Of The Apocalypse на касэце ў 300 копіях

Discogs

Destruktive Warmachine (2005)

Выпушчана нямецкім Black Hate Productions на вініле ў 700 копій

Medievil

Black Metal – інавацыйны і стылёвы, інтэнсіўны і творчы час за каторы я ўдзячны. Бас на жывым выступе + удзел у здымках кліпаў

Blood comes black – video

Aeon Noctis

Dark Metal – рамантыка і меладызм; добрыя часы і выдатны досвед. Бас, вакал.

Pahonia (single, 2004)

As Times of Eclipse Come (2004)

 

Carnem Levare

Social grindcore – мяшанка абсурду з жыццём. Бас, вакал, палова музыкі і палова лірыкі.

Гражданафобія

“Zlodziej”

Хадзі Сюды (2003)

Kaduk

Каля-black metal; першая сур’ёзная праца, зрэз падлеткавай энэргіі і крэатыву. Уся музыка і лірыка.

EP 2003

рэміксы для выступу на адмененым фэсце Ўладзіслава Бубена – аўдыё згублена.

У палоне багны (2002)