Плаціны

Паскуднае зверства маскавітаў з падрывам Кахоўскай плаціны і затапленнем берагоў пад ёй падняла шмат вельмі цікавых тэмаў.

Вось колькі назіранняў:

  • Амаль сто год таму камуністыя зрабілі прыблізна тое ж самае – падарвалі, адступаючы ад немцаў ДнепраГЭС у Запарожжы.

Лінула вада, забіла шмат народу.

Цурацца такімі тактыкамі масква не будзе і зараз, бо ёсць працягам ультра-злачыннай камуністычнай імпэрыі.

 

  • Адкрываецца Тое што тут Было, і Тыя хто тут быў:

Як пісаў раней пра тлумачэнне знакаў, гэта не гарантыя паразы Масквы, адно паказ таго што гэты вектар сёння – найважнейшы.

 

  • “Экалагічная катастрофа” ад разбурэння плаціны – недарэчная тэма. Разбурэнне дамбы выпраўляе катастрофу яе ранейшага стварэння.

Менавіта сам перагарод рэчак і будоўля плацінаў ёсць экалагічнай катастрофай. Змяняюцца экасістэмы, забруджваецца і застойваецца вада, парушаны жыццёвы цыкл рыбаў і іншых жывёлаў.

Нішчыцца культура і дух месца.

Каб запоўніць тое самае Кахоўскае вадасховішча, гэтаксама тапілі вёскі, людзі плакалі.

Рана ці позна ўсе дамбы мусяць быць парушаныя.

Вадасховішчы ёсць праявай тытанізму – анты-боскай дзейнасці. Багі прамовілі – прырода вырашыла тут быць рацэ. Вада сцякае па сваіх шляхах, усё навокал таксама ідзе па сваіх.

Камуністычная імпэрыя была тытанічная па сваёй сутнасці – то бок імкнулася перакруціць, перайначыць, і перашыць створаны і наладжаны Багамі свет.

Святы ўзгорак Стабурагс на Дзьвіне ў Латвіі затоплены Плявіньскай ГЭС.

Гэтаксама і меліярацыйныя каналы на Беларусі ёсць анты-боскім тытанізмам што нішчаць дух месцаў і забіраюць сілу у зямлі. Гэта будзе адноўлена.

Рана ці позна асушаныя ў Беларусі балаты мусяць быць забалочаныя наноў.

Водападзел між Балтыкай і Чорным морам мусіць быць адноўлены, пачынаючы ад святочнага перакрыцця каналу Вілейска-Мінскай воднай сістэмы і святочнага спынення ягонай помпы пад Вязынкай.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *