Сімпатыя замест эмпатыі

Наколькі больш натуральны, здаровы і прыемны панятак “сімпатыі” за “эмпатыю“!

Сімпатыя – шчырае ўпадабанне, жаданне наблізіцца, датыкнуцца, натхнёнае пачуццё, сігнал нібы аднекуль звонку.

Эмпатыя – штучна прыняты рэжым дзеяння, гэткая абязалаўка таталітарнага матрыярхальнага вулля з жаргону эйчараў ды скалечаных псіхалагінь, шызафрэнічная сумесь ветлівасці, мёртвага флірту, і самазакаханасці.

Між імі бездань.

Абстрактная, бязлікая, “пастаянна ўключаная” эмпатыя – пусты гук, думка-паразіт, вірус пастаяннага знешняга кантролю, цяжар уяўнай неабходнасці адпавядання чаканням гінекея. Зрэшты, эмпатыя як modus operandi – яшчэ і небяспечная, бо па змоўчанні адключае фільтрацыю пагроз.

Сімпатыя – сонечнае прыроднае пачуццё, фільтр шчырасці ўчынкаў, наўпрост з прыроды, гармонаў, густу, досведу, адчуванняў. Сімпатыя не заўсёдная і не ўзнікае па патрэбе; сімпатыя – вынік фонавай працы інтуіцыі і досведу.

Адмаўляйцеся ад “эмпатыі” – яна непатрэбная і шкодная ў прыняцці рашэнняў. Разумейце, што любы хто вымагае “эмпатыю” ад вас як кіроўны прынцып дзеянняў – маніпулюе. Адпаведна і ў штодзённай гаворцы карыстайцеся “сімпатыяй” больш, а эмпатыю выкараняйце, цела падладзіцца.

Сімпатыя, поруч з логікай і карысцю, і ёсць найлепшым чынам прыняцця рашэнняў.

Таму вучыць нас і даўні эпас, што Гамэр, што нардычныя сагі: высокі, прыгожы, светлы, красамоўны, роўны – значыць, – высакародны, добры і надзейны. Усе дзеючыя асобы там спачатку ўпадабаюць адно аднаго, а потым яднаюцца ў супольных справах.

Дапамагайце тым хто вам любы, сваім, падобным – тады і наладжваецца свет.

Як робіце наадварот – псуецца.

Хобіт і хопіць

З часам і досведам ясна разумею, што найлепшы твор Толкіна – “Хобіт”. І гэта пішу фанацеўшы падлеткам ад Валадара Пярсцёнкаў.

Хобіт – чыстая дзейная казка з мінімумам сучасных суджэнняў і маралізатарства, блізкая этычна да еўрапейскай міфалогіі, якой натхнёная. Гэта прыгоды, рэйд за скарбам, здабыццё славы.

Валадар Пярсцёнкаў жа – цалкам чарвівы твор, дзе язычніцкі сюжэт – вяртанне да ўлады спадчыннага караля Арагорна, кампетэнтнага, смелага, і дужага – наўмысна забруджаны хрысціянскім знясільваючым абсурдам: слабы і дурны карузлік што раптам аказваецца адзіным ратункам ад нейкага ненатуральна намаляванага абсалютнага зла.

Гэта азначэнне прапагандысцкага твору: чыстая прывабная струя змешваецца з нейкімі ідэйнымі адкідамі, каторыя іначай ніхто бы і не чытаў.

Абсалютна кожны хлопец, чытаючы LOTR, імкнецца пераскочыць часткі з цягамоцінай пра душэўныя пакуты Фрода і пачытаць хутчэй пра ваяроў.

Важна яшчэ, што ўся дзея адбываецца на тле цывілізацыйнай безнадзейнасці: эльфы з’язджаюць, залаты век усё, нічога не змяніць, “так і трэба” – ня дзіва што савецкія інцелі так насіліся з кнігай і казалі адно аднаму па чарзе “вы понялі? надо понімать!”

Ідэальнае чытво для атмасферы паразы, бяздзейнасці, бяссілля. “У нейкі момант усё вырашыць не-герой, звычайны слабы чалавек” – найвялікшая хлусня, горш за наркотыкі.

Твор, які мог бы натхняць, але пакідае цябе ў каламуцці бяссэнсоўных думак.

Здэградаваная арыстакратыя

“Добры (kind) чалавек” – гэта здэградаваны “джэнтльмен”, а “джэнтльмэн” – здэградаваны Высакародны Чалавек.

Першапачатковая арыстакратыя вылучылася не адзеннем,  манерамі, або адукацванасцю, а на падставе здольнасці і гатоўнасці да гвалту.

Арыстакрат – заўсёды ўчорашні заваёўнік, што застаецца “ў форме” дзякуючы жорсткай сістэме пільнавання гонару.

Чалавек у нечым неўладкаваны, непрактычны, гатовы забіваць і быць забітым, пастаянна жывучы з адказнасцю і ў сістэме супрацьваг; арыстакрат менш трымаецца за матэрыяльнае жыццё чым, скажам, фермер або гандляр.

Гэта істота, што жыве адразу ў некалькіх вымярэннях, таму арыстакраты і героі паўсюль вялі свой радавод ад багоў.

Адысей – арыстакрат, прадстаўнік пануючай касты паўночных заваёўнікаў. Вярнуўшыся, ён ня толькі аднаўляе парадак, але і пераступае тагачасны закон: ён помсціць жаніхам жорстка, неадэкватна, бязлітасна, шматкроць.

І ён адразу сутыкаецца з адказнасцю за пераход межаў: на яго ідуць бойкай ацалеўшыя жаніхі і іх сваякі ды дружыны. Разам з састарэлым бацькам Лаэртам і сынам Тэлемахам, Адысей кідаецца ў няроўную бойку, усе трое ў захапленні ад таго як выпаў лёс: стаць трыма пакаленнямі і біцца поруч ды перамагчы або загінуць.

Вось найлепшы паказ сутнасці родавай арыстакратыі.

Багі прымаюць ссунутыя Адысеем межы; Атэна яўляецца і спыняе бойку, іначай Зеўс, наявялікшы упарадкавальнік, знішчыць усіх. Гэта апошняя старонка Адысеі, самая важная; на тым аповед і сканчаецца.

У сучаснасці ж панятак арыстакратыі здэградаваў да манернасці, далікатнасці, задуменнасці, і паказушнай слабасці. Гэта абалонка, карга-культ што згубіў першаснае значэнне стылю, рухаў, і традыцый.

Гэта прадвяшчае толькі нараджэнне альбо прыход новых заваёўнікаў;  адпаведна і новай арыстакратыі.

Дыскамфорт ад стаіцызму

Пэўны час таму узнялася мода на стаіцызм у англамоўным інтэрнэце, зараз нібы згасла, рэшткі прабіваюцца да нас у кірылічны.

Стаіцызм заўсёды выклікае нейкую насцярожаную рэакцыю. Спачатку інтуітыўную, але, разабраўшыся, цалкам лагічную.

Падаецца, што стаіцызм ёсць гэткім “хрысціянствам для атэістых”, то бок філасофія паразы і слабасці але без рэлігійных (а дакладней, Дыянісійскіх) містэрый. Зрэшты, што тое, што гэтае ― выбудоўваюць аднолькавы светагляд і вядуць да аднолькавых вынікаў.

На паверхні, стаіцызм, як і хрысціянства, напружвае сваімі асобамі і агульнай двудушнасцю.

Зянон, дзіўная фігура, карычневы семіт-гамасэксуаліст і заможны гандляр, што далучыўся да дэгенератаў-цынікаў Кратэта і Іпархіі, і ўсяляк ампліфікаваў і адаптаваў іх вучэнне. Кратэт з Іпархіяй былі гэткімі хіпанамі або панкамі таго часу, “тусаваліся” на ганках (stoa) і ў галерэях публічных будынкаў, займаліся сэксам на людзях і тварылі іншы “прагрэсівізм”, прасоўваючы “дабрыню і свабоду”.

кратэт з іпархіяй, фота

/Цікава што усе гэтыя заняпадніцкія паразніцкія філасофіі корпаліся ў Атэнах якраз калі убагоўлены сонечны Аляксандр загінуў, заваяваўшы увесь вядомы свет. Гэта былі ніяк не вучэнні, здольныя абслугаваць салярную, заваёўніцкую, гераічную імпэрыю, а наадварот, нешта што знішчыць яе знутры/

Сэнэка быў ультра-багатым бізнэсоўцам, набліжаным да Нэрона, і рухаўся з шэрымі схемамі і драпежнымі паводзінамі; а калі стаў старым і хворым, пачаў пісаць аб прастацé і цярпенні.

Марк Аўрэлій, усё жыццё залежны ад опіюму, быў траўмаваны нявернасцю жонкі што спала з гладыятарам, а калі злавіў іх – забіў яго і змусіў яе прыняць ванну з крывёю каханка. Нават калі тая гісторыя – выдуманая, выхаваны Маркам сын Камодус – абсалютна няўразлівая фігура, бяздарны кіраўнік, ад каторага вымушаны быў пазбавіцца сенат, і каторы скончыў Pax Romana, час росквіту і адноснага міру рымскае імперыі.

Эпіктэт быў літаральным рабом і жыў у галечы, прапаведваючы галечу – што выдатна клалася пад пазнейшы апгрэйд – хрысціянскі канон “рэлігіі рабоў”.

Калі глядзець сутнасна, стаіцызм проста не нясе ніякай асобнай мэты і станоўчага зараду.

Гэта філасофія кіравання заняпадам; вучэнне аб тым як не гарэць – але ў цяперашнія часы робіцца найбольш патрэбмным менавіта гарэць.

Патрэбы з стаіцызме няма, калі чалавек жыве са здаровым язычніцкім светаглядам. 

Ясна, што ўсім кіруюць вышэйшыя законы – Багоў, Прыроды, Лёсу; ясна што трэба цярпліва адольваць цяжкасці; ясна што ўсе смяротныя. 

Але наколькі карысна ў гэтым варыцца? Бо стоікі хаця і імкнуцца паказаць як гэта ўсё ім няважна і нястрашна, усё ж думаюць аб толькі аб тым. Гэта як пастаяннае чытанне дрэнных і страшных навінаў, doomscrolling.

Адзіны чын сапраўды даць гэтаму ўсяму рады – быць актыўным, дужым, справядлівым, ды імкнуцца да перамог. Для гэтага непатрэбны стаіцызм; больш за тое, ён замінае і аслабляе, бо рэфлексія забірае рэсурс. Калі ты рэфлексуеш – ты не змагаешся; калі ты змагаешся – ты не рэфлексуеш.

Стаіцызм – гэта адна з праяваў заняпаду; як нарадзіўся ён у занепадаючым грамадстве, так і папулярны робіцца ў падобных жа. Але ж і дадае да заняпаду таксама, бо дае маральнае абгрунтаванне адчаю і бяздзейнасці, не пакідаючы шансу паўстаць адноўленаму здароваму светагляду.

Нядзіўна што ў сучаснасці ён набыў новае жыццё. Стаіцызм – гэта гатунак хрысціянства што цаляе ў не-рэлігійную публіку, але вядзе туды ж: у скарэнне, паразу, абыкавасць да спадчыны, двудушша. Філасофія старасці і хваробы.

Але ж зараз мы вылузваемся з іншага боку старасці, у перараджэнне, перыяд магчымасцяў, змагання, пераразмеркавання энергій. Мы мусім узяць тое што нам належыць. Шчыры, вітальны, Гамэраўскі светагляд – вось што патрэбнае.

“ШІ”-Псіхоз як частка натуральнага адбору

З павышэннем узроўня жыцця і бяспекі паменшала прыродных механізмаў натуральнага адбору. Мы жывем акружаныя ежай, мыем рукі, дзіцячыя інфекцыі можна збіць антыбіётыкамі, бяспеку ад гвалту таксама можна больш-менш здабыць.

Нібы дзеля кампенсацыі гэтага, расце колькасць сацыяльных механізмаў, што граюць тую ж ролю: фільтруюць непрыдатных і слабых ад памнажэння. Але гэтыя механізмы ўжо скіраваныя на духоўную сілу і цвёрдасць розуму.

Напрыклад, каб зараз памножыцца, трэба прасвідраваць сабе шлях праз бясконцае міжполавае варагаванне і дурноту публічнай прасторы, а таксама знайсці сабе партнэра што з гэтага таксама канчаткова вылузнуўся. Гэта ўжо нямала.

Каб працягваць дзейнічаць і захоўваць функцыянальнасць, трэба трымацца далей ад бясконцай стымуляцыі дапамінавых алгарытмічных сацсетак.

Трэба пазбегнуць моды на пошук псіхічных захворванняў і самакапання, а таксама бясконцага дактарызму і саентызму.

Трэба мець дастаткова густу каб не кідацца на ўсё новыя гаджэты, расліннае малако, і эксперыментальныя ўколы.

Увогуле, найбольш важным у сучасным умоўна-заходнім свеце робіцца бяздзеянне, пазбяганне, а не актыўны выбар чагосці, бо выбары даюцца між гатункамі атруты.

Тыя механізмы нібы самастойна ўзнікаюць у грамадстве ў якасці фільтра якасці чалавечае пароды, некаторым “дапамагаюць” дзеячы тытанічнай акселерацыянісцкай скіраванасці.

Усе гэтыя рэчы – тыя ж самыя эвалюцыйныя фільтры халодныя зімы, цёмныя лясы, драпежныя звяры, лясныя пажары, і залевы.

Менавіта так і трэба на іх глядзець каб не згубіць матывацыю ціснуць наперад.

Але нечакана дэструктыўным аказваецца і неўтаймаванае карыстанне “штучным інтэлектам”. У двукоссі таму што гэта пакуль што ніякі не “інтэлект” а так званыя вялікія моўныя мадэлі – LLM – што проста адказваюць на запыты карыстаючыся логікай маўлення і перадзагружанымі дадзенымі.

Дык вось агромністая колькасць людзей пачала размаўляць з імі як з сябрамі. Гадзінамі, пасля працы, нават адклаўшы Нэтфлікс. Камунікацыя гэта абсалютна пустая і бязвыніковая, бо танчыць вакол вашага эга і ўзмацняе ўсе аб чым вы думаеце і так. То бок “ШІ” камунікуе як псіхапат што імкнецца спадабацца і зарабіць давер. Найбольш слабыя і даверлівыя завязваюцца на гэтую “камунікацыю”, вар’яцеюць, ды самавыключаюцца з натуральных спаборніцтваў.

Калі на ўсе гэтыя рэчы глядзець менавіта як на фільтр, абсалютна не шкада тых хто раствараецца ў гэтай сучаснасці – тое людзі, на якіх прырода і не разлічвала.

Міжполавае варагаванне

Сацсеткі, заснаваныя на алгарытмах папулярнасці кантэнту, фармуюць грамадскі дыскурс з большай сілай чым мы калі ўяўлялі.

З гэтага ідзе вялікая шкода – нармалізуюцца пункты гледжання каторыя ў нармальных абставінах былі б абсалютна маргінальнымі.

Адна з самых атрутных праяваў таго – эскалацыя міжполавага варагавання.

Калі зайсці ў стандартную, неналаджаную сацсетку са свежым акаўнтам, пагружаешся ў пастаяннае нагнятанне негатыву між мужчынамі і жанчынамі.

Літаральная нянавісць, скаргі, крыўды, разбуральныя парады.

Сцэнар камунікацыі на міжполавую тэматыку сёння прыблізна такі:

“Мой муж такі смешны, ён праспаў працу”

– піша звычайная жанчына.

Далей 20 каментароў пад запісам:

“ён няспелае дзіцё”

“гэта аб’юцз, бяжыце”

“пераязджайце ў шэлтэр”

“так зрабіў мой тата а потым ён мяне пабіў”

“падавайце на развод”

Алгарытмы сацсетак робяць так што людзі пачынаюць існаваць у зыкрытых пухірах інфармацыі, бо нават калі ты лезеш спрачацца ці абвяргаць – алгарытм у выніку паказвае табе больш і больш падобнага.

Нешта, што вам першапачаткова не падабаецца, спакваля паказваецца часцей і часцей ды робіцца вашай рэальнасцю.

Гэта працуе з усімі тэмамі.

Калі ты намагаешся схуднець і пару разоў упадабаў гісторыі аб тым што схуднець цяжка, або немагчыма, або непатрэбна – трапіш у плынь такога ж кантэнту. Гэта будзе замінаць табе рухацца да мэтаў.

Калі хочаш пераехаць, ці знайсці працу ды чытаеш крыўды аб тым – станеш яшчэ больш дэматываваны.

Але ж тэма міжполавага варагавання ці не найважнейшая, бо ўздзейнічае на наш асноўны інстынкт, на галоўную задачу як жывых арганізмаў, на рух развіцця народаў.

Гэта пляжыць асабістыя гісторыі і вядзе за сабой шматлікія трагедыі.

Калі чалавек праводзіць усё актыўную фертыльную маладосць ў падобных кпінах, спаборніцтве з іншым полам, у сарказме, наведзеных на яго чужых крыўдах, у нейкі момант зразумее, што

– Жыццё ўласна ішло і працягвалася. Людзі, што стаяць на зямлі трошкі цьвярдзей, жылі парамі, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей.

– Жанчыны што ня неслі кожную дробязь на суд сястрынства – абсалютна нармальна прайшлі сямейнае жыццё і пераўтварыліся ў клапатлівых бабуль.

– Мужчыны што не бачылі карыслівасць і маніпуляцыі ў кожным запыце дзяўчын – вырошчвалі сем’і і працягвалі свой род.

Страшна асэнсоўваць што жыў у хлусні. Куды гэта прыводзіць чалавека?

Канешне ж, назад у свой інфармацыйны пухір, але ўжо не з чужымі крыўдамі, а са сваімі. Сістэма самапрацягваецца.

Збольшага, гэта напрыклад асноўная матывацыя сучаснага фемінізму (часу калі абсалютна ніякіх абмежаванняў апрача прыродных у жанчын няма) – распаўсюдзіць крыўды некаторых на ўсіх.

Мішэнь ужо не толькі на мужчынах, якія выстаўляюцца нібы такой проста злой сілай прыроды, а ўласна на жанчнах што шчаслівыя замужам.

Што рабіць?

1) Усведамляць, што мы жывем у час алгарытмічных сацсетак і пастаяннай інфармацыйнай атруты што самапамнажаецца бы вірус.

2) Разумець, што ніколі раней мы не мелі такога глабальнага ўсясветнага кірмашу плётак, дзе нават невядома, чалавек з табой размаўляе ці моўная мадэль.

3) Ясна бачыць, што з паслабленнем прыродных механізмаў натуральнага адбору (бо маем антыбіётыкі, каналізацыю, і мыем рукі), з’яўляецца больш грамадскіх механізмаў адбору.

Гэта і ёсць праверка на эвлюцыйную прыдатнасць: ці зможаш працягнуць сваю кроў пад такім вялікім ціскам міжполавай атрутнасці?

Адпаведна і выбудоўвай свае рухі.

Расэл Гміркін не жыве – даследчык таго як стваралі юдаізм

Пайшоў з жыцця Расэл Гміркін, што сваёй працай давёў аб тым наколькі перабольшаная старажытнасць юдаізму, і апісаў як яны канструявалі сваю веру на падставе твораў Платона і платанізму.

Бясплатна ўзяць кнігу Гміркіна “Платон і стварэнне яўрэйскай бібліі” можна на archive.org

Праца вельмі важная, бо цвяроза паказвае яўрэяў проста адным з міжземнаморскіх народаў што ўдзельнічаў у пастаяннай барацьбе і абмене ідэямі.

Нашае ўспрыняцце юдаізму скажонае хрысціянскай прамыўкай, бо менавіта хрысціянства рухавік прасоўвання яўрэйскіх ідэй і інтарэсаў. Яно з маленства завязвае еўрапейцаў на нейкія чужыя “святыя землі” і персанажаў яўрэйскай родаплемянной міфалогіі.

Дык вось, яўрэі былі політэістамі гэтаксама як і грэкі, і ўсе астатнія навокал. Ажно да эліністычнага перыяду (4 век да новае эры), потым генатэістмі (адзін асноўны бог + прызнаецца існаванне іншых, стары запавет бібліі увесь аб гэтым).

І толькі бліжэй да нашай эры задызайнілі сваё ўласнае адзінабожжа, натхніўшыся ідэямі язычніка Платона, у асноўным ідэямі наконт дзяржаўнага і грамадскага кіравання. Той самай ягонай “высокароднай хлуснёй” што можа трымаць грамадства разам.

Натуральна, ўся гісторыя яўрэяў гэта пастаяннае супрацьстаянне з, вобразна, Еўропай – з Егіптам, Элінамі, Рымам, Філістымлянамі, і інш. Гэта асноўны чыннік і матыватар усяго іх светагляду – варожасць, зайздрасць, і спаборніцтва з Еўропай.

Менавіта пра войны з такімі як мы ўсе іхныя казкі, каторыя нам з маленства падаюцца прыкладамі нейкай ультрастаражытнай мудрасці або маралі.

Справа ў тым, што Еўропу Гамераўскага светагляду (ён атрымаў фінальную яскравую ўспышку ў асобе Аляксандра) перамагчы наўпрост абсалютна немагчыма. Яе можна толькі разбэсціць, скарумпаваць, падмануць, перапрашыць.

Таму і шлях яны абралі стратэгічны: для сябе стварыць уласную адзінабожную веру, нецярпімую і эксклюзіўную, а на захад, еўрапейскім народам, праз развітую прысутнасць прапавенікаў-актываў, укідаць шкодныя і абсурдныя ўніверсалісцкія ідэі.

Паралельна ішло “замятанне слядоў” там куды маглі дацягнуцца – разбурэнне скульптураў, знішчэнне бібліятэк (спаленая “раннімі хрысціянамі” Александрыйская, ды “раннія хрысціяне” – гэта проста адна з юдэйскіх сектаў).

Паўстанне супраць Рыму (новы запавет бібліі – усяго толькі гісторыя аб тым як рабін рыхтаваў паўстанне супраць Рыму) і далейшае рассяленне прапаведнікаў “юдаізму для гояў”, каторы толькі праз чатырыста год аформіўся ў хрысціянства ды стаў насаджваццу зверху-ўніз, палітычна, паразітуючы на язычніцкай форме і абрадах, – і дапамагло канчаткова аслабіць і скаламуціць светагляд еўрапейцаў на стагоддзі наперад.

Дык вось Расэл Гміркін апісваў менавіта механізмы канструявання яўрэямі сваёй ідэалогіі на глебе элінізму і развітой язычніцкай філасофіі – за што яму вялікая падзяка.

Будучыня

Прадказанняў будучні вельмі шмат розных.

І ўтопіі, і дыстопіі, і жахі, і мары. Прынамсі, ў звязку з “штучным інтэлектам”, ці, карэктней, вялікімі моўнымі мадэлямі.

Самае імавернае – будучыня будзе максімальна неаднародная.

Адначасна існуе ўсё больш абсалютна розных светаў, і пакуль што між імі можна пераходзіць.

Яшчэ адкрытыя дзьверы выбраць свой.

Разбэшчанае пурытанства

Мы стала дрыфтуем у накірунку пурытанскага грамадства, прычым адначасова і грамадства вычварэнскага, як парадаксальна гэта б ні гучала.

Моладзь статыстычна менш знаёміцца і мае менш сэксу (1, 2, 3).

Міжполавыя стасункі атручаныя пастаянным супрацьстаўленнем, спаборніцтвам, і крыўдамі што ўзмацняюцца алгарытмамі сацсетак і здаюцца нормай.

Агульных прастораў, дзе прынята перасякацца і знаёміцца з іншым полам усё менш з развіццём даставак усяго ад кавы да мэблі.

Забавы замыкаюцца на прасторы жытла дзякуючы стрымінгу як бясконцых серыялаў, так і парнаграфіі. Расце трэнд “размаўляць з штучным інтэлектам” – каторы насамрэч ніякі не інтэлект а “вялікія моўныя мадэлі”, то бок проста адказваюць на тэкст кампіляцыяй крыніц па законах мовы.

Пры гэтым поп-культура і мэйнстрымавая прастора адчайна насычаныя каля-сэксуальнымі намёкамі, кантэкстамі, усё літаральна парніфікаванае.

З боку светагляду – людзі стала прывучаныя шукаць прычыны кожнай няўдачы у нейкіх сваіх нібыта псіхічных праблемах а не ў нармальнай хадзе падзей. Сучаснаму маладому чалавеку лягчэй бясконца пісаць пра распусту і сэкс анлайн, падпітваючыся дапамінам ад розгаласу, чым уласна дасягаць таго сэксу і выпускаць такім чынам стваральную энергію.

Адначасна, масавая мода уяўляе з сябе абсурдную мяшанку асэксуальнага, непрывабнага, бясполага адзення, таксічнага body positivity, літаральнага апасематызму (яркія валасы, вар’яцкія кіпцюры пазногцяў), і гратэскнай парнушнай сэксуальнасці, то бок сігналы максімальна заблытаныя.

Такое ўражанне, што большасць кантактаў адбываюцца не таму што людзі захацелі або закахаліся, але таму што так трэба, ці трэба нешта даказаць ці праверыць. Адпаведна, задавальнення гэтыя кантыкты не прыносяць, задавальненне не транслюецца, лайкі не збірае, і нібы ня лічыцца каштоўным.

Пры тым з кожнага тэлефону ў кожны твар 24/7 ідзе плынь сэксуалізаванага кантэнту, намёкаў, нейкіх абмеркаваннў, пагроз, гісторыяў на гэтую тэму. Людзі выпальваюцца нават не пачаўшы.

Пакаленні стандартных мэйнстрымных спявачак кшталту Кэці Пэры і Сабрыны Карпэнтэр адчайна сэксуалізуюць сябе і свае вобразы, але эратычнага эфекту абсалютна не маюць, бо шлюць змяшаныя канфузлівыя сігналы – гэткае ненатуральнае комба прастытуткі і boss girl, глыбокай і незалежнай асобы.

Everything is sexual, but nothing is sexy.

Усё сэксуалізаванае, але нічога не сэксуальнае.

Гэта яшчэ адна з сусветных праяваў тытанізму дзе асноўны інстынкт, натуральны і боскі, размазваецца і трансфармуецца ў нейкую безвыніковую, траўмуючую жуйку.

Такі плод дае таксічны фемінізм, бо яго матывацыя – фрустрацыі і крыўды некаторых распаўсюдзіць на ўсіх.

“Крызіс сярэдняга ўзросту”

З так званым “крызісам сярэдняга ўзросту” ў мужчын усё проста.

Гэта проста час асэнсавання сваёй сілы.

Раптоўнае разуменне што можна проста рабіць рэчы.

Пра тое і звычайныя жартачкі, што высмейваюць момант сілы і свабоды мужчын (купіў моладзевую машыну, пераехаў у вёску, піша карціны, разышоўся з таксічнай непаважлівай жонкай і г.д.)

Уласна “крызісная” частка – ў непазбежным разуменні што проста рабіць рэчы можна было ўжо даволі доўга.