Еўрапейская пісьмовасць старэйшая за Шумер

Найстаражытнейшае пісьмо/сімвалы з пячор Swabian Aurignacian ў Германіі, учора апублікавалі:

https://www.pnas.org/doi/10.1073/pnas.2520385123

38 тысяч год таму. На 33 тысячы старэйшае за Шумер.

Пакуль безумоўна ясна што гэта “сістэмы штучнай памяці” (artificial memory systems), то бок запісы аб колькасці ці працяжнасці чагосці, але магчыма што і нешта большае, бо фрагмэнты яўна нагадваюць шумерскі клінапіс па гліне.

Такія “сістэмы штучнай памяці” як вядома, рабілі ужо і неандэртальцы, і хаця гэтыя знаходкі прыпісаныя да “ранніх людзей”, важная памятаць што мы, еўрапейскае насельніцтва і ёсць у той ці іншай ступені нашчадкамі неандэртальцаў, носячы іхны код у крыві.

Адначасны мы глыбейшыя і за прота-індаеўрапейцаў, карэннае насельніцтва Еўропы ідзе з неаліту, літаральна дзесяткі тысячагоддзяў для заглыблення.

У эзатэрычным плане, безумоўна мы мусім асноўвацца на здабытках
на здабытках і пераемнасці каменнага веку, неандэртальцаў, і неалітычнай еўропы, ды расшыфроўваць іхную веру (што і робіць шмат хто, тая ж сям’я Кашэ альбо milbel_) – бо мы адносна іх выступаем як пудзелі адносна ваўкоў, то бок тоесная, хоць і здэградаваныя, “прыручаныя” суродзічы; і няма сэнсу раўняцца на кракадзілаў альбо капібар.

Даўно ўжо смешна выглядае тэорыя “з Афрыкі” – ну як і чаму насельніцтва Афрыкі бы пайшло на поўнач дзе нібы вынішчыла людзей больш моцных, больш разумных, і больш прыстасаваных да холаду… Абсурд. Праўда ў тым, што свет населены некалькімі адрознымі пародамі людзей, што ўтвораныя кожная сваім чынам і ад сваіх Багоў. Ад прыняцця гэтага ўтрымліваюць толькі палітычныя аргумэнты, бо ад праўды пасыпецца ідэалогія глабалізму і сусветнай мяшанкі парод.

Эліткі Калі-Югі, што традыцыйна прысмоктваліся да месапатамскіх эгрэгараў, вельмі напружыліся…

Увогуле, у якасці адступлення, патрэбная вялікая праца па адвязванні ўсіх еўрапейскіх акультных традыцыяў ад пустэльнага юдаізму/кабалы/шумеру і перакалібрацыі на неандэртальскі космас; бо так глыбока мы сягаем, бо так цэнтруецца нашая святая зямля.

Прасторы і што яны ведаюць

Публічныя прасторы жывуць найярчэйшае сваё жыццё ў нестандартныя часы, па-за мэтамі што ім надалі:

  • найлепшыя ўспаміны ад школы – калі дзяжурным прыходзіў мыць падлогу раніцай і ў зімовую цемрадзь ішоў па пустых калідорах;
  • ісці праз мол без напругі можна толькі калі ён ужо зачыніўся, – пуста, маўкліва, ня долбіць крысмас-пашляціна;
  • месца, дзе ўдзень вулічны кірмаш, штоноч астывае і звініць пачуццямі, што буялі там удзень;
  • на пустых начных паркоўках адбываецца самае цікавае ў кожным горадзе;
  • цьмяныя дзіцячыя пляцоўкі ў дварах – месца сканчэння спатканняў і нараджэння кахання;

і г.д. 

Большасць людзей ведае ўсе тыя месцы толькі з аднаго боку, але самі месцы ведаюць людзей з усіх бакоў, і хаваюць тысячы таямніц.

Аскепкі начных размоваў і думак, недапалкі пачуццяў і рэха жарсцяў – усё гэта ўтрымліваюць яны і ўдзень.

Уступаючы ў любую прастору, мы – нібы госці з завязанымі вачыма, намацваем адну нітку з дзесяткаў і ідзем па ёй.

Але ва ўсім схаваная агромністасць што зрэдчас адкрываецца, паварочваецца да нас новым бокам назапашанай інфармацыі.

І наадварот, мы прыўносім нешта сваё ў месцы, і ад гэтага залежыць як нас прымаюць і што выдаюць наўзамен. Абмен, як і межы, адзін з асноўных прынцыпаў Сусвету.

Сынам я кажу кожны раз калі з’язджаем з рыбалкі або пікніка – “вось зараз да рэшткаў нашага вогнішча, да месцаў дзе мы стаялі і сядзелі, дзе размаўлялі, сцягваюцца істоты што нюхаюць сляды: нашыя думкі і словы, пакінутыя там.

Ці прыемна счытваць камусці наш след, што менавіта мы там падвесілі?

Таму мы вітаемся з месцамі, і імкнемся паводзіць сябе шчыра, шчодра, і прыстойна; а пабыўшы – дзякуем і развітваемся.

Месцы могуць як браць так і даваць; адпаведна маюць і сілу ўплываць.

Яскаркі на валуне

На тыдні ўпершыню дэталёва знялі яйцаклетку ў момант апладнення – па паверхні мембраны разыходзяцца хвалі, з каторымі і запускаюцца працэсы дзялення і росту:

Гэта і ёсць Зеўс за працай, штуршок волі, жыццёвай сілы, адасаблення, упарадкавання.

Цвёрдае вырашэнне “я буду”, калі з частак складаецца нешта абсалютна новае.

Беларуская касмаганічная легенда (“нічога не было, ў вадзе стаяў камень; Пярун, разгуляўшыся, стаў біць у яго маланкамі; выскачылі тры яскаркі – белая, жоўтая, і чырвоная – ды ўсё ўскаламуцілася; пасля пастаў Свет населены жыццём”) – менавіта аб гэтым.

Вось яны – тыя яскаркі, цынкавы выбліск.

І таму валуны ў нас святыя, бо звязаныя з актам стварэння свету.

Час цыклічны, і боскай воляй кожнае жыццё дае новы свет; і кожны свет мае злёсаваны канец, а за кожным канцом – новы пачатак перараджэння.  

Межы

Хараство гэтага свету грунтуецца на межах;

межы ёсць ва ўсім і паўсюль, яны – апоры святасці нашага існавання і правілаў упарадкаванага космасу;

межы можна ссоўваць, і ўсе ў свеце пераразмяркоўваецца і перадзельваецца рана ці позна;

але межы нельга размываць:

любая праца па размыцці любых межаў – па вызначэнні тытанічная, анты-боская.

Між жахам і радасцю

Усё найлепшае ў жыцці існуе на мяжы захаплення і жаху.

Прадпрымальніцтва, вынаходніцтва, рызыка, творчасць, перамогі і выйгрышы, чужыя напады, знаёмствы з супрацьлеглым полам, нараджэнне і гадаванне дзяцей – усё гэта можа радаваць і палохаць па некалькі разоў на працягу дня.

Праз тыя імгненні на мяжы мы ўспрымаем усю вастрыню і хараство свету, размыкаем скарбы тысячаў пакаленняў пераможцаў са сваёй крыві; напоўніцу рэалізуем сваю Долю.

З крыві і крыкаў паказваецца здаровае немаўля, твая кроў, працяг твайго жыцця;

З чарнавікоў і адчаю вылузваецца твор ды пачынае жыць сваім жыццём;

З позняй начной працы склейваецца праэкт што нясе нас наперад гадамі.

Самі Багі паказваюцца нам гэтак жа: адначасова захапленнем і жахам. Хто быў блізка да Перуновых грымотаў – ведае гэта.

Там жа і іншыя багі – Сонца, Месяц, Зямля, Вада, Шал, Мудрасць, Юр. Яны агромністыя, паўсюдныя, і адначасова добрыя і палохаючыя.

Глыбіня, вышыня, гарачыня і халадэча – ўсё можа прыводзіць нас то ў захапленне, то ў жах; даваць то боль, то асалоду.

Менавіта часовае існаванне ў памежным стане, між вусцішам і неўтаймаванай радасцю і ёсць малітоўным станам. Намацванне гэтай памежнай прасторы і ёсць сапраўдным рытуалам.

Паўната існавання і язычніцкага светаўспрымання – ў прыняцці, вітанні, і пошуку таго стану.

Перамога – гэта мудрасць

Вельмі важна разумець постаць Атэны ў светаглядзе гамераўскай Еўропы.

Атэна – багіня стратэгічнай вайны, яна вельмі адрозная ад Арэса, што ёсць богам сечы, шалу, жаху, жорсткасці і крывапраліцця.

Апрача стратэгічнай вайны і перамог (Ніка як адна з іпастасяў/сумежных бостваў з Атэнай), Шэравокая яшчэ ўвасабляе і мудрасць; яна – разумная думка, народжаная наўпрост з галавы Зеўса.

Дык вось у тым да нас даходзіць найвялікшае правіла даўняга светагляду:

Мудрасць існуе толькі ў перамозе.

Бяз перамог мудрасць ня мае сэнсу, яна нішто.

Можна выдатна ўсё разумець і заўсёды мець рацыю, заўсёды быць на слушным баку гісторыі; але бяз стратэгічнага дзеяння і перамог – мудрасці няма.

Калі ты шмат ведаеш і разважаеш, але не перамагаеш, ці нават не ставіш абсалютнай і безумоўнай перамогі сваёй найвышэйшай мэтай – у тваім жыцці няма Божае іскры.

Мудрэц што прайграў – дурань.

Адысея паказвае нам выдатны прыклад, акрамя іншага, апантанасці перамогай. Перамогай трэба трызніць, яе жадаць, усё мысленне накіроўваць на яе – і тады гэта будзе сапраўдная мудрасць.

У тым, дарэчы, адступае даўняя мараль ад сучаснай: робячы нешта зараз, мы паловай розуму думаем ці маральна робім, як будзем выглядаць, ці можна так увогуле.

У даўнейшай жа маралі найвышэйшая мудрасць – перамагчы, пераадолець. Герой-пераможца ссоўвае межы.

Адысей ведае ад Тырэсія, што Сцыла зжарэ некалькі чалавек што будуць стаяць вышэй за іншых – але, праязджаючы там, не кажа сваёй камандзе прыгнуцца. У выніку, пакуль Сцыла зжырае некалькіх, карабель праскоквае.

Ці высакародна, маральна гэта па сучасных мерках? Ня надта? Ці праскочыў бы карабель каб Сцыла не жавала тых небарак, ці вырнуўся б Адысей аднавіць парадак у сваім каралеўстве? Бадай, не.

Як ні мяркуй, але менавіта так выглядае мудрасць і патронства Атэны ў даўняй схеме рэчаў.

Пакуль што, выглядае што сучасная “маральная” рэфлексіўная цывілізацыя прыйшла да заняпаду значна хутчэй чым Гамераўская, а далей думайце самі.

Найвялікшыя пагрозы для язычніцтва

Свет безумоўна павяртаецца да даўніх вераў, і рана ці позна насланнё хрысціянства развеецца ў крытычнай колькасці людзей; іслам будзе трываць даўжэй дзеля сваёй маладосці і нізка-інтэлектуальнай “хуцпе” паслядоўнікаў.

Каб сказаць дакладней, людзі паступова прыходзяць у жах ад таго куды вядзе абраамізм ды ягоныя стрыечныя браты марксізм, фемінізм, і іншыя праявы тытанічнай, анты-боскай скіраванасці.

Дык вось язычніцтва ўвойдзе ў моду. Як толькі некалькі поп-зорак, чэмпіёнаў і мільянераў прызнаюцца ў сімпатыях да даўняй веры – шчоўк!

Як вынік, вера сутыкнецца з шэрагам знешніх і ўнутраных выклікаў, каторыя, канешне, не заб’юць яе (бо яна жывая пакуль жывая нашая кроў), але змарнуюць шмат часу і энэргіі новенькім.

Дык вось мой топ самых небяспечных ідэй для сучаснага язычнітва:

1) Пагарда да цела, фізічнай сілы, прыгажосці і чысціні

Не даваць напругі свайму целу, не прыводзіць яго да наймацнейшага стану – пагарда да Багоў і іхнага парадку.

Чытайма старыя казкі, міты, і сагі – з усіх еўрапейскіх народаў, што захавалася, да чаго маем доступ – тое й чытайма.

Там ясна: высокі – значыць высакародны; прыгожы – значыць добры; дужы – значыць вялікадушны і разумны.

Звыродлівыя – злыя, зайздрослівыя, раздражнёныя.

2) Адмаўленне Боскай прыроды ўсіх частак жыцця

Непрыняцце боскай прыроды некаторых нашых пачуццяў і відаў дзейнасці.

Усё мае Боскі адпаведнік, а ня толькі тое што вам падабаецца. І дабрыня, і працавітасць, і раз’юшанасць, і сэкс, усе памкненні – нішто не саромнае, нішто ня злое само па сабе.

Мы можам накіроўваць гэта ў справы і гонар, а можам марнаваць і хлусіць, але ўсе часткі нашага жыцця вядуць да Багоў.

3) Заглыбленне ў філасофію

Празмернае захапленне філасофіяў вядзе да пастаяннай патрэбы ў новых плынях і канструктах. Заглыбленне ў каламутную, абяссільваючую філасофію пад выглядам вывучэння каранёў. Стаіцызм, платанізм, неаплатанізм, манізм, усё можа быць лекам, а можа і атрутай.

Абстрактныя разважанні аб бяссэнсоўных пытаннях. “Адкуль зрабіліся Багі”, “ці ёсць багі дабром”, “ці добрыя людзі” – якая розніца, калі ў суседа-мусульманіна восем дзяцей а ў цябе адно?

Трэба бачыць прыўнесеныя вірусы і пазбягаць іх. Каб ясна іх бачыць – патрэбны досвед.

Каб назапасіць той досвед – трэба пражыць не адно кола году, звяртаючыся да Багоў. Менш шукаць, больш рабіць.

4) Пагарда, нянавісць, альбо страх да гэтага свету

Адзінабожцы чэмпіёны ў тым, гэта іхнае.

Марксістыя лічаць свет пастаянным прыніжэннем і эксплуатацыяй, хрысціяне лічаць яго грахоўным і брудным, прагрэсівісты – адсталым і патрыярхальным. Усе яны баяцца свету і хочуць схаваць за плот законаў, ідэалогій, забаронаў. Усё з аднаго кораня.

Для нас свет – дзівосны.

5) Вера ў вырай і спадзеў на яго

Вера ва ўцёкі з гэтага свету – ненатуральная і шкодная. Вера ў вяртанне памерлых у гэты свет у любой форме – карыснейшая і чысцейшая.

Вяртанне ў сваёх нашчадках праз кроў і сілу, існаванне ў сваёх справах і рэчах, вяртанне ў дрэвы, камяні, месцы – усё гэта ня толькі лагічна, але і больш карысна для супольства.

Мы тут, у гэтым свеце, гэта наш дом – і ніхто не ўцякае ад адказнасці, а працягвае ў ім існаваць адпаведна заробленаму гонару.

6) Удзел у тытанізме

Тытанізм – антыбоская дзейнасць што ніколі не спыняецца ані ўнутры нас ані навокал.

Тытаны хочуць парушаць межы, змяняць палы, перанакіроўваць рэкі, свяціць уначы галагенкамі, трымаць людзей у пласмасавым кандыцыянерным паветры.

Мадэрнаму свету заўсёды трэба супрацьстаяць і пераналаджваць яго, а не распускацца ў яго шкодных праявах.

Нельга спалучыць язычніцтва з фемінізмам альбо мізагініяй, з кансумерызмам, з лгбтвыап, з саркастычным саентызмам і іншым сучасным глупствам.

7) Шкалярызм, адсутнасць рэлігійнага досведу

Вельмі распаўсюджаная першая рэакцыя новых язычнікаў – шкалярская.

Што пачытаць пра гэта, што паглядзець, што вывучыць, што пачытаць далей, а ці добра я падрыхтаваўся?

Гэта вядзе да занядбання галоўных частак нашае веры і канцэнтрацыі на другасных, спрэчных пытаннях.

Трэба ўразумець, што родныя веры Еўропы даюць нам казкі і волю іх тлумачыць сабе: гэта асноўныя інструменты. Мы не дамо вам адной кнігі, каторую трэба завучыць і паўтараць, яно і непатрэбна.

Духоўнасць першасная, у яе ёсць узроўні, у ёй трэба існаваць на падыходзячым да вас узроўні працяглы час. Далей само.

8) Хобізм, субкультурнасць, кансумерызм

Шмат хто захрасае ў нейкім субкультурным пратэсце, які мае сэнс толькі ў хрысціянскім або атэістычным асяродку.

Гэты этап ня мусіць зацягвацца, бо даўняя вера жыццёвая яна завязаная на жыццёвыя ролі а не на мерч ці сходкі.

Ва ўсяго што мы робім ёсць Багі-адпаведнікі, і мы мусім пражыць жыццё паспрабаваўшы як мага больш роляў, то бок, пажыўшы ў Багах.

Містыцызм як хобі, жыццёвая недасведчанасць, адмова браць на сябе ролі – нічога з гэтага не набліжае да Багоў.

9) Залішняя і заранняя эзатэрыка

Многія прыходзяць у язычніцтва з жадання пастаянна варажыць. Але да гэтага трэба, хноў-такі, дайсці. Спачатку трэба быць у той прасторы, назіраць, адчуваць.

Залішняя актыўнасць здзьмувае кволую сілу што вы назапашваеце.

Пераймайцеся аб звышнатуральным ўжо калі назапасілі больш перамогаў у простым чалавечым жыцці.

Найвялікшая варажба – наладжванне сябе на перамогі.

10) Зацыкленасць на анты-хрысціянстве

Безумоўна, хрысціянская вера – чужынскі вірус, запушчаны ў Еўропу (Рым) з мэтай яе аслаблення і нарабіўшы шмат шкоды нашай прыродзе.

Яўрэйская міфалогія зляпаная разам з найдаражэйшымі нам паганскімі традыцыямі і святамі, і выжыла яно на нашых прасторах толькі паразітуючы на язычніцкіх элементах.

Але прачнуўшыся ад гэтага наслання, трэба рухацца далей. Быць паходняй што вабіць іншых, а не мятлой што ўсё жыццё вычышчае лішняе.

11) Цэнтралізацыя і уніфікацыя

Язычніцтва – не ўніверсалісцкая рэлігія. Суседнія вёскі могуць стагоддзямі адзначаць адно і тое ж свята з прамежкам у тыдзень або два. Ва ўсіх свой камень, свая хваіна, свая крыніца, – са сваім характарам і атрыбутамі.

Менавіта таму мы ня будзем варагаваць адно з адным з-за веры, як хрысціяне ўсю сваю гісторыю (хаця з-за рэсурсаў ці гонару – лёгка можам, і нават мусім!)

Найлепшы жрэц – паважаны чалавек з вашае вуліцы а не сталічны “волхв” на джыпе з чосам па правінцыях.

Як грэцкія гарады мелі розных багоў-патронаў, так і ў кожнай сям’і можа быць свае адметнасці веры. Політэістычная духоўнасць і здаровы светагляд – першасныя.

12) Гістарычны літаралізм

Нашыя продкі шанавалі багоў нейкім пэўным чынам таму, што яны жылі ў пэўных умовах. Ня ўсё, што рабілася ў вясковых хатах, падыходзіць да кватэраў, і наадварот, можна вынаходзіць новае, калі яно адпавядае роднай духоўнасці і светагляду.

Рэканструкцыя – выдатны пункт уваходу, але даведзеная да абсурду яна вядзе да бясконцых спрэчак, цэнтралізацыі, і іншых пунктаў гэтага спісу.

Больш за таго, зарэгуляванасць і залішняя гістарычнасць можа пераўтварыцца ў gatekeeping, што палохае і адштурхоўвае новых чальцоў суполак.


Каб атрымаць імунітэт ад усяго гэтага, мы мусім трымацца дысцыпліны:

  • Сілкавацца з чыстых крыніц. Старажытны да-класічны Грэцкі эпас, паўночныя сагі, і беларускія казкі – вось мінімалістычная інфармацыйная дыета, што дасць дужасць і ясны позірк;
  • Пражываць усё кола году свядома, ад свята да свята (па-меншасці, Аўсень – Юр’я – Купалле – Пярунаў дзень – Багач – Дзяды – Каляды – Грамніцы);
  • Брацца за справы і навучыцца даваць рады, перамагаць у жыцці (сям’я, фізпадрыхтоўка, грошы, супольствы);
  • Пражываць як мага больш роляў гэтага свету (дзіцё – жаніх – бацька – кіраўнік – падначалены – багаты – бедны – дужы – загнаны ў кут – усё часовае, усё мусіць быць вітанае, усё накоплівае вашую сілу);
  • Нараджаць дзяцей і даваць ім вырасці ў саміх сябе (то бок, вашых жа Продкаў), разам з тым даючы ім максімум таго, што назапасілі самі.

Ісус як сапсаваны Аляксандр

Наведваючы музэі Турэччыны, звяртаеш увагу на рэчы з вілаў грэцкіх і рымскіх элітаў.

У прывтнасці, на выявы Аляксандра.

Літаральна ў кожнага ў доме мусіў быць або бюст, або статуя, або малюнак Аляксандра.

Аляксандр, як герой што ўбагавіўся сынам Амона-Зеуса, як рэінкарнацыя Ахілеса, як Юр’я, як індаеўрапейскі ваяр на калясніцы. Як дух непераможнай Апаланійскай сілы крыві.

Па ўсёй Еўропе – і ў старадаўнія часы, і падчас Рэнесансу (то бок пераадкрыцця язычніцкай спадчыны) – ў багатых дамах быў Аляксандр.

Гэта стандарт еўрапейскага натхнення, выява што б’е ў самую сярэдзіну, тое, што зразумелае бяз словаў.

Мармуровая статуя Аляксандра, 3 ст да новае эры ў археалагічным музеі Стамбула, фрагмэнт, фота маё

Дык вось юдэі з секты паслядоўніка рабіна Ешуа, калі распрацоўвалі універсалісцкі варыянт вірусу сваёй рэлігіі для Еўропы (тое, што стала “хрысціянствам”), задызайнілі вобраз Ісуса на аснове вобразу Аляксандра!

Калі аднойчы заўважыш гэта, ад таго пачуцця ўжо не пазбавіцца.

  • падобны ўзрост,
  • падобная постаць і рысы,
  • нібыта падобная яскравасць асобы,
  • …але цалкам адваротны духоўны зарад.

Бясстрашны заваёўнік, Бог Сонца, жывы агонь, працяг бацькавай справы, нашчадак непераможных продкаў – заменены на закатаваную ахвяру, таго хто кажа скарыцца, кінуць сям’ю, мяшацца з чужымі, радавацца беднасці, паразам, жыць у атрутных спадзевах на нейкае міфічнае збаўленне (…ад сябе самога?).

Відавочна, што рабін Ешуа гэтак не выглядаў; але гэты ягоны абраз быў створаны і запушчаны ў межах субверсіі еўрапейскага духу, калі ўсё нам добра знаёмае, глыбіннае, замяшчалася чужынскім, з цалкам іншым сэнсам.

Каляды на “раство”, Вялікдзень на “пасху”, Дундар на Іллю, далей, далей… Ахілес/Аляксандр/Юр’я/Патрымпс на Ісуса.

Дык вось вобраз Аляксандра настолькі моцны, што прайшоў праз вякі ня толькі сам, але і пранес сваёй энергетыкай і вобраз Ісуса ў галовых еўрапейцаў.

Зайдзіце ў вясковую хату вышых прадзядуль і прабабуль.

У кожнай праз ікону з-пад слою юдэйства пазірае на вас Аляксандр.

Гэта цуд нашага духу і стылю.

Але гэта Аляксандр перакручаны, з жучкамі абраамічнай матрыцы.

Большасць хрысціянаў ніколі і не заглыбляліся ў сваю веру; людзі мысляць вобразамі, архетыпамі. Вось маці з дзіцём, вось разумны барадаты дзед, вось малады гарачы заваёўнік, жывы Агонь…

Але падманлівы, бо паліць усё чым вы ёсць.

Ініцыяцыя

Усе абмежаванні і парады, што бацькі ўскладаюць на дзяцей, ёсць натуральнымі прыроднымі праверкамі.

Наколькі ты хочаш стаць сабой, колькі маеш рашучасці і сілаў?

Ці назапасіў дастаткова руху і паліва каб вырвацца з маёй арбіты?

Калі маеш сілы ня слухацца, рабіць па свойму і перамагаць – значыць заўсёды быў варты таго.

Ніхто з бацькоў ня будзе лаяць дзяцей, што перамагаюць. А калі не перамагаюць, то мо ня варта было й падтрымліваць?

Гэта жорстка, але толькі так свет фільтруе годных ад слабых.

Калі дарослым скардзішся на бацькоў – толькі пацьвярджаеш што яны мелі рацыю калі заціскалі нешта ў табе.

Псіхічнае здароўе ідзе з сілы, а сіла заўсёды знаходзіць шлях.

Гэта і ёсць нашая ініцыяцыя: пастаяннае змаганне за сябе.

Калі ты ня можаш зрабіцца сабой, то толькі ты ў гэтым вінаваты.

Водападзел

Водападзел на Беларусі мусіць быць адноўлены, бо гэта тая напруга якая робіць гэтую зямлю святой.

Адны воды ідуць у Балтыку, іншая да Чорнага мора, і іх няможна мяшаць.

Менскае ўзвышша да Лагойску і Хатынскага лесу – гэта месца Пачатку.

Месца размеркавання, месца дзе быў валун, у які ўдарыў Пярун падчас стварэння свету, ды выбіў тры яскаркі.

Мяшанне тых водаў – важная дзеяў ворагаў па выпростванні, аслабленні святога духу нашае зямлі.

Крадзе Вілейскую ваду і нясе ў Свіслач насуперак пагоркам, наперасек іншым рэчкам і вятрам, канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Нахабнае тытанічнае тварэнне – яго, дарэчы, сасніў і намаляваў за паўвека да будоўлі Язэп Драздовіч – і як усё тытанічнае, няшчасны і няплодны.

Карасі ў тым канале пакрытыя рачкамі-паразітамі што жыўцом аб’ядаюць ім плаўнікі.

Як я казаў, водападзел будзе адноўлены і я нават бачыў як гэта адбудзецца.

Чаму, што будзе падставай – ня ведаю, але я ведаю як гэта будзе:

Урачыстыя спевы, дуды.

Людзей даволі, шмат дзіцячых галасоў – ідуць наверх да насоснай станцыі каля Вязынкі.

Станцыя афіцыйна спыняецца, нешта нябачнае ссоўваецца на месца і ўсе адчуваюць нечаканыя дрыжыкі ад раптоўнай палёгкі.

Пачынаецца новая эра росквіту гэтае зямлі.