Здэградаваная арыстакратыя

“Добры (kind) чалавек” – гэта здэградаваны “джэнтльмен”, а “джэнтльмэн” – здэградаваны Высакародны Чалавек.

Першапачатковая арыстакратыя вылучылася не адзеннем,  манерамі, або адукацванасцю, а на падставе здольнасці і гатоўнасці да гвалту.

Арыстакрат – заўсёды ўчорашні заваёўнік, што застаецца “ў форме” дзякуючы жорсткай сістэме пільнавання гонару.

Чалавек у нечым неўладкаваны, непрактычны, гатовы забіваць і быць забітым, пастаянна жывучы з адказнасцю і ў сістэме супрацьваг; арыстакрат менш трымаецца за матэрыяльнае жыццё чым, скажам, фермер або гандляр.

Гэта істота, што жыве адразу ў некалькіх вымярэннях, таму арыстакраты і героі паўсюль вялі свой радавод ад багоў.

Адысей – арыстакрат, прадстаўнік пануючай касты паўночных заваёўнікаў. Вярнуўшыся, ён ня толькі аднаўляе парадак, але і пераступае тагачасны закон: ён помсціць жаніхам жорстка, неадэкватна, бязлітасна, шматкроць.

І ён адразу сутыкаецца з адказнасцю за пераход межаў: на яго ідуць бойкай ацалеўшыя жаніхі і іх сваякі ды дружыны. Разам з састарэлым бацькам Лаэртам і сынам Тэлемахам, Адысей кідаецца ў няроўную бойку, усе трое ў захапленні ад таго як выпаў лёс: стаць трыма пакаленнямі і біцца поруч ды перамагчы або загінуць.

Вось найлепшы паказ сутнасці родавай арыстакратыі.

Багі прымаюць ссунутыя Адысеем межы; Атэна яўляецца і спыняе бойку, іначай Зеўс, наявялікшы упарадкавальнік, знішчыць усіх. Гэта апошняя старонка Адысеі, самая важная; на тым аповед і сканчаецца.

У сучаснасці ж панятак арыстакратыі здэградаваў да манернасці, далікатнасці, задуменнасці, і паказушнай слабасці. Гэта абалонка, карга-культ што згубіў першаснае значэнне стылю, рухаў, і традыцый.

Гэта прадвяшчае толькі нараджэнне альбо прыход новых заваёўнікаў;  адпаведна і новай арыстакратыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *