Жанчыны і памерлыя

Billboards honor combat veteran Gregory Edwards who died in custody

На жанчын слаба ўдзейнічае гераічны патас. Яны іначай успрымаюць гісторыі пра палеглых герояў, і першасная рэакцыя большасці з іх – не рамантычная павага і натхненне. Яны глядзяць найперш практычна.

Вы заўважалі гэта калі глядзелі і абмяркоўвалі фільмы дзе нехта памірае.

Асноўная думка жанчыны аб памерлым: яго няма. Падумайце, вы заўсёды заўважалі гэта ў гутарках.

Яго няма. Зарплаты няма, лямпачку не заменіць, карміць ня трэба, падарунак не падорыць, хаваць і берагчы ня трэба.

Нават на сямейных пахаваннях і памінках жанчыны звычайна самыя скептычныя што да любых размоваў пра працяг жыцця, пра той бок, пра уплыў памерлых. 

Яны звычайна кажуць “ну можа нешта там і ёсць”, пры тым што мужчыны ў горы маюць амаль заўсёды цьвёрдае перакананне “ён тут”, “яна глядзіць” і г.д. Жанчыны ж ніба ветліва адмахваюцца ад усіх размоваў пра працяг існавання палеглых.

Традыцыйная форма жаночай творчай рэакцыі на скон – галашэнне. То бок жанчына мусіць крычаць аб тым што “яго няма”. Гэта для іх найлягчэйшы чын пераварыць тую страту.

Гераічны эпас жа – мужчынскі чын даваць рады стратам. Гераічны эпас і патас кажуць нам: “ён ёсць”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *