Вельмі кранаючая частка жыцця – сведчыць разрушэнне і заняпад.

Яно палохае, пакуль не разумееш, што гэта найлепшая хада падзей.

 

Я хачу каб усе, каго я люблю, сталі старымі.

 

Каб скура збірала з гадамі

шнары,

зморшчыны,

сонечныя плямы.

 

І тыя непазбежныя моманты, калі

на новых чаравіках крэсліцца першая драпіна,

выціраюцца скураныя курткі, зацягваюцца швэдры,

назапашваюць трэскі бамперы машын –

я радуюся ім.

 

Гэта ўсё праявы часу для пераможцаў,

для сведкаў тае плыні.

Бо калі бачыш гэта – ты плывеш у жыцці,

і жыццё ахінае цябе,

і вы сведчыце адно аднаго.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *